Расія. Аўтакефалія Украіны — пралог ВКЛ?

Ёсць такі расійскі палітолаг — Міхаіл Хазін. Як і шматлікія расійскія калегі, ён любіць фантазіраваць наконт хуткага падзелу Украіны.

Міхаіл Хазін


Праўда, у адрозненне ад іншых, Хазін не заклікае да вяртання Кіева ў склад Расіі, якой, маўляў, хопіць і рускамоўных рэгіёнаў Усходу і Поўдня.

Кіеў, як і ўся гістарычная Маларосія (ад Чарнігава да Жытоміра), на яго думку, павінен стаць пратэктаратам Мінску. Што тычыцца прававых аспектаў, то юрыдычна такое фармаванне будзе аформлена пад соўсам адраджэння ВКЛ.

Пры гэтым Хазін заўжды бачыў новае ВКЛ прарасійскім аб’яднаннем. Аднак апошнія царкоўныя падзеі ва Украіне прымусілі яго па-іншаму паглядзець на стан рэчаў. На яго думку, праектам адраджэння ВКЛ зацікавіліся на Захадзе.

Пры гэтым там разумеюць, што такі праект патрабуе наяўнасці як мінімум аўтаномнай ад РПЦ праваслаўнай царквы. Падобную царкву цяпер і намагаюцца стварыць пры дапамозе Канстанцінопальскага патрыярхату. У перспектыве аўтакефальная ўкраінская царква стане падмуркам для асобнай праваслаўнай царквы ВКЛ-2. Вось такая версія...

Паводле расійскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-05 13:45:09
Я ў фрэндах сп Хазіна ў фэйсбук. Ён эканаміст, а не палітоляг. Палітолягі ўсе мы постсаўкі. А Хазін эканаміст.
Што датычыцца тэмы ВКЛ. Калі не жадаеце аблядзяніцца з эРэФІяй, як я прапаноўваў нядаўна тут на НЧ, давайце тады аблядзянімся з Аляскай. А то блін увесь час пра аблядзяненне з жабракамі кажам. Да таго ж тое Новае ВКЛ прывядзе нас у польскі палон, дзе будзем працаваць на паноў, дзе мы шсачліва б жлі ў ЕС, ды слухалі Радыё Рацыя і глядзелі Белсат. А аблядзяненне з Аляскай ці РФ гэтай польскай радасці нас пазбавіла б.

Наконт аўтакефаліі прапаную чытачам НЧ азнаёміцца з маім артыкулам АЎТАКЕФАЛІЯ.BY тут
https://cont.ws/@starkou/1076963