Расія цалкам спыніла супрацоўніцтва з NATO

Расія і NATO цалкам спынілі супрацоўніцтва па грамадзянскай і ваеннай лініях, заявіў у інтэрв'ю ria.ru намеснік кіраўніка МЗС Аляксандр Грушко.

"NATO сама адмовілася ад пазітыўнага парадку дня ў адносінах з Расіяй. Яе не існуе. І пакуль няма прыкметаў таго, што ў NATO ведаюць, як выходзіць з гэтага тупіка", — адзначыў ён.

Намеснік кіраўніка МЗС назваў абсурдным само рашэнне альянсу спыніць нармальныя працоўныя кантакты па ваеннай лініі, заўважыўшы, што ад стасункаў паміж Расіяй і NATO шмат у чым залежыць і бяспека ў Еўропе.
Па словах Грушко, альянс зайшоў занадта далёка ў нагнятанні канфрантацыі з Расіяй.

Ён заявіў, што агульныя ваенныя выдаткі краін NATO за мінулы год перавысілі трыльён долараў, што ў 22 разы больш, чым расійскія марнаванні на абарону.

Пры гэтым Грушко падкрэсліў, што Масква не збіраецца ўдзельнічаць у гонцы па нарошчванню ваенных бюджэтаў з NATO, а робіць стаўку на "эканамічныя, кропкавыя і эфектыўныя сродкі".

"У тым, што тычыцца збройнага канфлікту з NATO, то усе разумныя спадзяюцца, што гэтага не адбудзецца. Гэта была б катастрофа для ўсяго чалавецтва. Упэўнены, што гэта разумеюць і ў Вашынгтоне, і ў Брусэлі", — дадаў намеснік кіраўніка МЗС.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!