Расія цалкам зачыняе межы

Расія з 30 сакавіка цалкам закрывае свае межы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік урада Міхаіл Мішусцін.
«З 00 гадзін 00 хвілін па маскоўскім часе 30 сакавіка 2020 года часова абмежаваць рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў падпісаным Мішусціным распараджэнні.

У дакуменце тлумачыцца, што рашэнне прынята «ў мэтах папярэджання пранікнення на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі новай каронавіруснай інфекцыі».

Выключэнне зроблена:

- для дыпламатаў і членаў іх сем'яў, членаў афіцыйных дэлегацый;
- вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў міжнародных аўтамабільных зносін, экіпажаў рачных судоў, цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
- расіян, якія выязджаюць у сувязі са смерцю блізкага сваяка, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
- грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Калінінградскай вобласці, якія ехалі чыгуначным пасажырскім транспартам транзітам з адной часткі тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Калінінградскую вобласць і назад;
- грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, пры наяўнасці пашпарта грамадзяніна Расійскай Федэрацыі;
жыхароў Калінінграда, жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны з расійскімі пашпартамі, сярод іншага.

На які тэрмін уведзены абмежаванні, у пастанове не ўдакладняецца.

18 сакавіка, нагадаем, Расія закрыла межы для ўезду замежных грамадзян. Пазней абмежавальныя меры змякчылі: грамадзянам краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі дазволілі транзітам перамяшчацца праз тэрыторыю краіны.

Па афіцыйных дадзеных, у Расіі каронавірусам заразіліся 1264 чалавека, 228 з іх — за апошнія суткі. 49 чалавек паправіліся, шасцёра памерлі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: