Жырыноўцы лічаць, што новыя рублі не толькі ўздымуць аўтарытэт расійскай валюты, але і будуць садзейнічаць еўразійскай інтэграцыі.

2016-god.com
Маўляў, долар па 64 капейкі і гарэлка па некалькі рублёў адразу абудзяць настальгію па СССР на бязмежных прасторах постсавецкіх рэспублік.
Некаторыя падтрымліваюць дэнамінацыю з-за вельмі нізкага курса расійскага рубля адносна новага беларускага: цяпер расійскі рубель каштуе тры беларускія капейкі, што гучыць вельмі абразліва для сапраўднага расійскага патрыёта.
Праўда, апытаныя прэсай эканамісты не падзяляюць пункт гледжання жырыноўцаў і іншых аматараў дэнамінацыі. Па-першае, дэнамінацыя будзе каштаваць каля дзесяці мільярдаў рублёў. Па-другое, такія маніпуляцыі праводзяцца не ад добрага жыцця. Просты расійскі абывацель у выпадку прыбірання нулёў з банкнотаў можа падумаць, што ў краіне эканамічная катастрофа.