Расія. Дзяржслужачых прымусяць пісьмова даказваць адсутнасць акаўнтаў у сацсетках

Ад расійскіх дзяржслужачых запатрабуюць у пісьмовай форме пацвердзіць факт адсутнасці акаўнтаў у сацсетках. Пра гэта заявілі «Известиям» у прэс-службе Мінпрацы Расіі.


Да 1 красавіка 2017 года дзяржслужачыя павінны даць справаздачу аб размяшчэнні ў інтэрнэце «агульнадаступнай інфармацыі, а таксама дадзеных, якія дазваляюць іх ідэнтыфікаваць». Гэта патрабаванне прапісана ў артыкуле 20.2, што быў дададзены ў закон аб дзяржслужбе ў чэрвені 2016 года.

«У выпадку калі грамадзянін адмаўляе размяшчэнне агульнадаступнай інфармацыі, а таксама дадзеных, якія дазваляюць яго ідэнтыфікаваць, на сайтах ці старонках сайтаў у інтэрнэце, дык мяркуем, што неабходным атрымаць ад яго пацвярджэнне дадзенага факту ў пісьмовай форме», — сказалі ў прэс-службе Мінпрацы.

Цяпер, паведамілі прадстаўнікі ведамства, распрацоўваецца спецыяльная форма для падачы звестак аб акаўнтах, якую затым павінен зацвердзіць урад. Збор звестак, пазначылі ў Мінпрацы, варта пачаць у адвольнай форме яшчэ да таго, як анкета будзе зацверджана ўрадам.

Да прыняцця адпаведнага акта ўрада Расіі лічым магчымым ажыццяўляць абавязковае прадстаўленне звестак у адвольнай форме за подпісам грамадзяніна, — заявілі «Известиям» у прэс-службе Мінпрацы. — Выканаўцам з'яўляецца упаўнаважаны прадстаўнік наймальніка служачага.

Нагадаем, Закон аб дзяржслужбе прадугледжвае, што ў выпадку парушэння патрабавання артыкула 20.2 аб прадастаўленні звестак пра размяшчэнне інфармацыі ў інтэрнэце чыноўнік можа быць звольнены. Справаздачы дзяржслужачыя павінны прадстаўляць штогод.

Гэты ж артыкул абавязвае даваць справаздачу аб акаўнтах ў сацсетках прэтэндэнтаў на дзяржслужбу. У тым выпадку, калі звесткі не будуць недакладнымі або няпоўнымі, кандыдату будзе адмоўлена ў прыёме на працу.

Паводле meduza.io



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: