Расія. Гарэлкай па санкцыях

Калі верыць расійскай прэсе (прычым, дастаткова сур’ёзнай), Фінляндыя вось-вось адмовіцца ад антырасійскіх санкцый.




Прарваць санкцыйны кардон, быццам бы, дапаможа расійская гарэлка. Усё праз новыя правілы вывазу алкаголю з Расіі, якія дазваляюць фінам браць з сабой толькі пяць літраў напою.

Абмежаванні ўвялі не так даўно як адказ за тое, што Фінляндыя далучалася да еўрапейскіх санкцый за анексію Крыма. 

Для фінаў, дзе, паводле статыстыкі, штогод кожны жыхар ужывае ў сярэдняму 17 літраў спірту, пяць літраў алкаголю — дробязь. А набываць гарэлку ў мясцовых крамах вельмі нязручна праз яе высокі кошт (каля 25 еўра). 

Такім чынам, у будучым, як спадзяюцца расійскія СМІ, простыя фіны могуць прымусіць урад выйсці з кааліцыі супраць Масквы. 

Хаця ёсць і іншыя сцэнары. Не выключана, што кампенсаваць недахоп гарэлкі фіны будуць у Прыбалтыцы. Акрамя таго (на гэта спадзяюцца медыкі), дэфіцыт спіртнога можа прымусіць фінскіх алкаголікаў адмовіцца ад напояў, што пойдзе на карысць краіне. 

Для даведкі, у 2016-м звыш 30% пацыентаў, якія звярнуліся за неадкладнай медыцынскай дапамогай у Фінляндыі, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: