Расія. Геі падтрымаюць Пуціна

У расійскім сегменце інтэрнэту з’явіліся відэаролікі, якія падахвочваюць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка.

«Гей на ператрымцы». Кадр з перадвыбарчага роліка

У найбольш скандальным вірусным роліку малюецца фантастычны сцэнар. Герою відэа, які не хоча ісці на выбары, сніцца сон — яго спрабуюць забраць у войска, сын у піянерскім гальштуку просіць 4 мільёны рублёў на ахову школы, а на кухні сядзіць «гей на ператрымцы». У фінале герой у жаху прачынаецца, каб бегчы на выбарчы ўчастак.

Рэклама сапраўды стала папулярнай, а тэма «гей на ператрымцы» стала мемам. Хоць палітычнага падтэксту ў роліку, быццам, няма, ён відавочна пабудаваны па прынцыпах «чорнага піяру», ахвярамі якога з’яўляюцца лібералы, што абараняюць правы ЛГБТ. Ксенія Сабчак ужо назвала ролік «гамафобнай брыдасцю».

Што тычыцца саміх геяў, натхнёныя ролікам, яны вырашылі падтрымаць Пуціна. Ініцыятыўная група «Геі за Пуціна!» падала на імя губернатара Санкт-Пецярбурга заяву аб правядзенні напачатку сакавіка дэманстрацыі.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!