Расія. Хрыстамрырадас не пройдзе!

У ніжняй палаце расійскага парламента заклапаціліся бумам экзатычных імёнаў, якімі бацькі называюць сваіх дзяцей.

storyfox.ru

Яраслаў-Лютабор, Хрыстамрырадас і іншыя такога кшталту імёны, на думку парламентарыяў, могуць знявечыць лёс дзіцяці.

Як следства, думскі камітэт па дзяржбудаўніцтву і заканадаўстве парэкамендаваў дэпутатам прыняць у першым чытанні законапраект аб забароне недарэчных дзіцячых імёнаў.

Як гаворыцца ў дакуменце, імя «не можа складацца з лічбавых, літарных пазначэнняў, лічэбнікаў, сімвалаў або іх любой камбінацыі, абрэвіятур, ненарматыўнай лексікі, утрымліваць указанні на рангі, пасады».

«Даючы незвычайнае, экзатычнае імя свайму дзіцяці, бацькі не заўсёды ўяўляюць, з якімі цяжкасцямі, асабліва ў дзіцячым калектыве, можа сутыкнуцца іх сын ці дачка», — лічаць аўтары законапраекта.

Дэпутаты, якія распрацавалі законапраект, прыводзяць жудасны прыклад з гісторыяй хлопчыка, якога бацькі ўжо на працягу 10 гадоў спрабуюць запісаць пад імем «БОЧрВФ260602».


Гэты набор літар і лічбаў перакладаецца, як «Біялагічны аб’ект чалавека роду Варонін-Фралова, які нарадзіўся 26 чэрвеня 2002 года».

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: