Расія. Кампартыю забароняць праз каранцін?

Незвычайныя палітычныя наступствы рэжыму каранціну ў Расіі.

Усё пачалося з таго, што шматлікія забароны і абмежаванні на публічныя сходы не перашкодзілі камуністам правесці ў суботу міжнародны эканамічны форум у Арле. Партыя на чале з Генадзем Зюганавым сабрала каля 400 чалавек з розных рэгіёнаў РФ і з-за мяжы, у тым ліку з КНР, Грузіі, Украіны, Беларусі і іншых краін. 

Форум камуністаў быў раскрытыкаваны ліберал-дэмакратамі Уладзіміра Жырыноўскага. Жырыноўцы пабачылі ў мерапрыемстве рызыкі распаўсюджвання каронавіруса. Паводле заявы прэс-службы, Кампартыя «наплявала на правілы каранціну» і фактычна зладзіла «дыверсію, якая будзе спрыяць распаўсюджванню заразы»

Ліберал-дэмакраты дайшлі да таго, што анансавалі намер паставіць перад Мінюстам пытанне пра забарону дзейнасці КПРФ. 

У сваю чаргу, правадыры камуністаў заяўляюць, што правялі бяспечнае мерапрыемства. Акрамя таго, яны спасылаюцца на высокую самадысцыпліну, характэрную, маўляў, камуністам. «Калі нехта адчуваў сябе дрэнна, ён не прыязджаў на форум», — сцвярджаюць у КПРФ.

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: