Касманаўты не могуць выйсці ў космас з-за страчанага скафандра

Праграма выхаду касманаўтаў у адкрыты космас будзе перагледжана.

Новы скафандр Арлан-МКС знаходзіўся на касмічным грузавым караблі “Прагрэс МС-04”, які разбіўся увосень. Фота: actualnews.org

Касманаўты Расіі не могуць выйсці ў космас з-за страты новага скафандра Арлан-МКС.

Адзіны запланаваны на 2017 год выхад расійскіх касманаўтаў у космас можа так і не адбыцца з-за страты новага скафандра Арлан-МКС, які знаходзіўся на грузавым караблі “Прагрэс”. Касмічны карабель “Прагрэс МС-04” 30 лістапада 2016 года ўпаў на тэрыторыі Тувы. Большасць абломкаў “Прагрэсу” згарэлі ў шчыльных пластах атмасферы.

Корреспондент.net цытуе словы кіраўніка аддзела Роскосмоса па пілатуемых праграмах Сяргея Крыкалева пра тое, што запланаваны палёт застаецца ў сіле. Аднак  палёт планавалі з улікам выпрабаванні скафандраў Арлан-МКС, а адзін з іх быў згублены падчас аварыі. У сувязі са знішчэннем абсталявання, праграма выхаду касманаўтаў у адкрыты космас будзе перагледжана.

Крыкалеў лічыць, што экстранай неабходнасці ў правядзенні палёту ў гэтым годзе няма, але канчаткова зразумелымі планы на палёт стануць пасля таго, як буду дастаўлены новыя скафандры.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: