Расія. Казакі будуць правяраць кампутары?

Віцэ-губернатар кубанскага краю Мікалай Далуда (ён жа вайсковы атаман Кубанскага казацкага войска) заявіў, што створаны ім Саюз казацкай моладзі Кубані, акрамя адраджэння казацкай культуры, будзе абараняць духоўнае здароўе падрастаючага пакалення.
Парад казакоў у Краснадары. Мікалай Долуда. Фота Эдуарда Карніенка, ЮГА.ру

Парад казакоў у Краснадары. Мікалай Долуда. Фота Эдуарда Карніенка, ЮГА.ру


Канкрэтна гэта будзе выяўляцца ў тым, што «кубамол» (так празвалі згаданую структуру ў народзе) будзе правяраць, што змяшчаецца на кампутарах маладых людзей.

«Калі ў дзіцяці ёсць кампутар, то ён абавязкова будзе лазіць у ім. І не «Абвгдейку» ён будзе шукаць, а абавязкова якія-небудзь брыдасць. А наша моладзевая арганізацыя дазваляе адцягваць школьнікаў ад гэтага», — сказаў Далуда.

Гэта не першая незвычайная акцыя з боку «кубамола». Раней яго лідары заявілі пра намер апрануць усіх школьнікаў на Кубані ў казацкую форму, за якую павінны былі, дарэчы, плаціць бацькі.

Цікава, што расійская патрыятычная грамадскасць, якая таксама выступае за закручванне гаек, вельмі асцярожна ставіцца да ідэй Далуды. Гэта звязваюць з тым, што Далуда разам з тым, што часта крытыкуе Амерыку і дэмакратаў, сцвярджае, што кубанскія казакі — асобная ад рускіх нацыя.

Паводле расійскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: