Расія. #MeToo атакуе Пуціна?

На думку роспатрыётаў, хутка праз інтэрнэт будуць укараняць думку пра тое, што невінаватых сярод мужчын у прынцыпе быць не можа

Фота Сяргей Фадзеічаў / ТАСС 

Як вядома, Дзярждуму РФ страсянулі аж два скандалы на глебе сексуальных дамаганняў. Першым фігурантам стаў дэпутат Леанід Слуцкі. Хутка да абвінавачванняў на адрас Слуцкага дадаліся абвінавачванні журналіста-гея на адрас лідара фракцыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага.

Аналізуючы абодва выпадкі, прапуцінскія эксперты кажуць, што гэта была «разведка перад боем». «Мы назіраем апрабаванне новай тэхналогіі. Яе масавае прымяненне яшчэ наперадзе. І грамадскае меркаванне будуць рыхтаваць да такога ўжывання», — піша адзін з аналітыкаў.

На думку расійскіх патрыётаў, хутка праз інтэрнэт будуць укараняць думку пра тое, што невінаватых сярод мужчын у прынцыпе быць не можа.

Сэнс кампаніі — не больш і не менш, як падрыхтаваць міну пад Пуціна або яго пераемніка. «Так, сёння пры дапамозе #MeToo ў Пуціна нават голасу не адбярэш. Але праз шэсць гадоў будуць выбіраць новага лідара. Да таго часу падрасце цэлае пакаленне выбаршчыкаў, якія гадаваліся ва ўмовах пастаянных культурна-палітычных нападаў. І вось тады, цалкам верагодна, можна будзе з дапамогай #MeToo пазбавіцца практычна ад любога кандыдата», — лічаць патрыёты.

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: