Расія. Мільён чалавек у партыю!

Федэральны палітычны камітэт расійскай апазіцыйнай партыі «Яблоко» паставіў перад выканаўчымі партыйнымі структурамі незвычайную задачу: запісаць у арганізацыю новых сябраў.

 Рыгор Яўлінскі. Фота ИТАР-ТАСС

Планка вельмі высокая, калі ўлічваць, што не толькі апазіцыйныя, але і ўсе партыі ў прынцыпе цяпер у крызісе. Эпіцэнтр палітычнай дыскусіі ў той жа Расіі знаходзіцца ў інтэрнэце.

Аднак кіраўніцтва партыі «Яблоко» і яе лідар Рыгор Яўлінскі лічыць, што мільён — цалкам рэальная лічба. На яго думку, бліжэйшым часам трэба чакаць цікавасці расіян да апазіцыйных цэнтраў, паколькі «краіна знаходзіцца на парозе сур’ёзных пераменаў — аўтарытарная сістэма, замкнёная на першую асобу, практычна вычарпала магчымасці для развіцця».

Чакаецца, што пік расчаравання рэжымам прыйдзецца на 2024 год, калі скончыцца цяперашні прэзідэнцкі тэрмін Пуціна і пачнецца транзіт улады, які справакуе надзеі на лепшае.

Бюро і рэгіянальныя арганізацыі партыі «Яблоко» ўжо задумаліся наконт рэалізацыі ідэяў кіраўніцтва. Мяркуецца прыцягнуць новых рэкрутаў за кошт інфармацыйных кампаній і лакальных акцый сацыяльна-эканамічнага характару.

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!