Расія можа вярнуцца ў G7

Японскае выданне Kyodo паведамляе, што ўдзельнікі саміту Вялікай сямёркі ў Францыі абмеркавалі вяртанне Расіі ў G7.
Выданне таксама адзначае, што бакі дамовіліся пра тое, што дэталі перамоў «ніколі не будуць раскрытыя».

Таксама ў першы дзень саміту абмяркоўвалася патэнцыйная магчымасць Ірана стварыць ядзерную зброю.

20 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «абавязкова» падтрымаў бы вяртанне Расіі ў G7. Трамп заявіў, што прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна напэўна запросяць на наступную сустрэчу вялікай сямёркі ў якасці госця, паведамляе Bloomberg.

«Дональд Трамп заявіў журналістам, што «безумоўна магчыма», што ён запросіць Уладзіміра Пуціна ў якасці госця саміту вялікай сямёркі ў наступным годзе», — кажа выданне.

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!