Расія. На Лубянцы затрымалі абаронцаў Telegram

Удзельнікаў акцыі ў абарону Telegram затрымалі 16 красавіка на Лубянцы.

Кадр з відэа.

На Лубянскай плошчы ў Маскве зладзілі акцыю ў абарону месенджэра  Telegram. Яе ўдзельнікі кідалі папяровыя самалёцікі ў будынак ФСБ.

Паліцыя затрымала некаторых удзельнікаў акцыі. У ліку затрыманых апынуліся Марыя Алёхіна і Дзмітрый Царыонаў (Энтэа).

Па дадзеных «ОВД-Инфо», усяго 12 затрыманыя чалавек.

Таганскі суд Масквы 13 красавіка задаволіў пазоў Роскомнагляду аб блакаванні Telegram. Падставай для забароны сэрвісу паслужыў адмову месенджэра перадаць ключы шыфравання ФСБ. 16 красавіка правайдары пачалі блакаваць доступ да Telegram у Расіі.


Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што блакіроўка сервісу супярэчыць Канстытуцыі Расіі. Ён паабяцаў, што месенджэр працягне адстойваць права на таямніцу перапіскі.

Паводле meduza.io, korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Юрась Беларус
  • 2018-04-16 23:28:15
Дурная савецкая звычка - дзеля некалькіх соцень мёртвых забіваць мільёны жывых і рабіць агульную мёртвую прастору. У дадзеным выпадку інфармацыйную. Карысць ад выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў, розных мэсэнджараў у сэнсе бяспекі ў некалькі разоў пераўзыходзіць шкоднасць ад іх. Так, перапіска і дадзеныя могуць прадастаўленыя праваахоўным органам і ФСБ, але толькі тады, калі ёсць доказы датычнасці канкрэтнага чалавека да правапарушэння. І рашэнне аб прадастаўленні такіх звестак можа даваць толькі суд. Нагадаю, прыкладна такая ж самая справа разгарнулася і ў ЗША, калі ФБР запатрабавала адкрыць усе звесткі для іх з Фэйсбука ў Цукерберга. Аднак усё скончылася тым, што такія звесткі з Фэйсбука могуць быць прадастаўленыя толькі ў адносінах да канкрэтнага чалавека, якога падазраюць у злачынстве, і толькі па рашэнню суда. такога рашэння варта дабівацца і Паўлу Дураву. Трымаю за яго абедзьве рукі: яго вырабы вельмі зручныя, камфортныя ў карыстанні.