Расiя. Першыя ахвяры «русского мира»

Вядучая ўкраінская аналітычная газета «Дзеркало тиждня» пазнаёміла чытачоў з тэорыяй, паводле якой у абласцях Расіі, дзе зараз знаходзяцца Бранск, Старадуб, Трубчэўск, Рыльск, Курск і Варонеж, да XVI стагоддзя існаваў асобны, блізкі да ўкраінцаў субэтнас «сеўрукі».

Карта Герарда Меркатара, 1595 г.


Ён склаўся на тэрыторыі так званай «Сіверскай зямлі» — гістарычнай вобласці старажытнай Русі, якая трапіла ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Прыкладна ў XVI стагоддзі цар Іван Трэці ўключыў гэты край у Маскоўскае царства і пачаў засяляць яго этнічнымі рускімі, каб стварыць на месцах апірышча для сваёй улады. У сеўрукоў гэта выклікала актыўны супраціў, першай праявай якога стала эміграцыя ледзь не большасці сіверскага баярства на тэрыторыю сучасных Украіны і Беларусі. Тыя, хто засталіся, нападалі на рускіх-пасяленцаў.

Падчас інтэрвенцыі войскаў Ілжэдзмітрыя Першага сеўрукі далучыліся да яго. Падтрымлівалі яны і атамана Івана Балотнікава, праз што яго паход на Маскву доўгі час у народзе меў назву «сеўрукоўская вайна».

Супраціў сеўрукоў быў зламаны толькі ў XVIIІ стагоддзі за кошт масавай каланізацыі краю. Мадэль асіміляцыі сеўрукоў, які піша выданне, стала альфай і амегай расійскай каланіяльнай палітыкі.

Паводле ўкраінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Станкеўчык
  • 2016-11-13 11:27:49
Чытайма сваё! Напр., грунтоўны тэкст Яна Станкевіча "Севяране -- беларускае племя". Цытаты тут http://kamunikat.org/7939.html

Больш цікавага на «Новым Часе»: