Расія. Платна пратэставацца на каронавірус можна ў хаце

Расспажыўнагляд з 6 красавіка запусціў платнае тэставанне на каронавірус. Зрабіць гэта цяпер можна без прызначэння лекара.

 

Цэнтр малекулярнай дыягностыкі Расспажыўнагляду абвясціў пра запуск з 6 красавіка масавага тэставання на каронавірус у хатніх умовах. Паслуга, якую можна прайсці без прызначэння лекара, прадастаўляецца на камерцыйнай аснове, але пакуль толькі ў Маскве і Падмаскоўі. Аднак у далейшым ахопіць усе рэгіёны Расіі.

Для правядзення аналізу выкарыстоўваецца высокадакладная тэст-сістэма, што была распрацаваная навукоўцамі Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі. Пра гэта паведамілі ў Расспажыўнаглядзе. Працэдура праходзіць практычна бескантактавым спосабам.

«Спецыяліст выязной службы Цэнтра малекулярнай дыягностыкі прывозіць дыягнастычны набор заказчыку даследавання, інструктуе, як узяць мазок з ротаглоткі самастойна, і вязе кантэйнер з біяматэрыялам на даследаванне. Вынік дасылаецца на працягу аднаго-двух дзён па электроннай пошце», — гаворыцца ў паведамленні Расспажыўнагляду.

За суткі ў Расіі колькасць інфікаваных каронавірусам COVID-19 вырасла на 954 чалавекі — усяго да 6 343. Пры гэтым 406 чалавек паправіліся, а 53 — памерлі. Усяго ў краіне праведзена 758 тысяч тэстаў на каронавірус.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: