Расія прапанавала правесці сустрэчу па Данбасе ў Мінску. Украіна і ЕС супраць

Ва Украіне не захацелі праводзіць сустрэчу 26 жніўня ў вочным рэжыме. Прадстаўнікі АБСЕ таксама не падтрымалі ідэю Расіі. Спаслаліся — традыцыйна — на каронавірус.
Пасяджэнне ТКГ. Фота: dw.com

Пасяджэнне ТКГ. Фота: dw.com

Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе (ТКГ) Барыс Грызлоў прапанаваў правесці наступныя перамовы ў Мінску. У Кіеве адказалі адмовай.

Пра гэта ў сераду, 21 ліпеня, паведаміў прадстаўнік асобных раёнаў Данецкай вобласці ў трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Сяргей Гармаш у Facebook, піша korrespondent.net.

«Грызлоў "нечакана" прапанаваў правесці наступнае пасяджэнне ТКГ ужо ў вочным рэжыме, у Мінску... Дзіўная прапанова на фоне лідарства РФ у Еўропе па колькасці заражэнняў каронавірусам. А Мінск з Масквой цяпер так цесна перапляліся, што можна толькі ўявіць, колькасць новых і старых расійскіх штамаў гэтай заразы ў Беларусі... Вядома, мы не гатовыя рызыкаваць сваім здароўем. Як, дарэчы, не займелі такога жадання і прадстаўнікі АБСЕ», — напісаў Гармаш.

Паводле яго слоў, наступнае пасяджэнне ТКГ 26 жніўня правядзе ўжо новы спецпрадстаўнік старшынствуючага ў АБСЕ ва Украіне, грамадзянін Фінляндыі Міка Кінунен.

"Сёння амбасадар Хайдзі Грау развіталася з удзельнікамі кансультацый і прадставіла свайго зменшчыка", — паведаміў Гармаш, і дадаў, што той прыступіць да выканання абавязкаў з 1 жніўня.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: