Расія. Праз 23 гады пасля выбуху дэмантуюць разбураны пад'езд

23 гады. Столькі спатрэбілася, каб у Свярдлоўскай вобласці рассялілі дом, які пацярпеў ад выбуху газу.



У Свярдлоўскай вобласці амаль праз чвэрць стагоддзя рассялялі шматкватэрны дом, у якім выбухам газу разбурыла пад'езд. Усе гэтыя гады людзі, паводле іх уласных прызнанняў, жылі як на парахавой бочцы. Канструкцыю дому павяло, у кватэрах ссунуліся сцены, а шпалеры ўвесь час адклейваліся ад цвілі.

У 1995 годзе ў пасёлку Верасоўка ў Свярдлоўскай вобласці з-за выбуху газавага балона абрынуўся крайні пад'езд пяціпавярховіка. Жыхароў пашкоджанага пад’езду перасялілі ў іншае месца ў тым жа годзе. Насельнікі іншых пад'ездаў чакалі рассялення 23 гады.

"Вось колькі людзі чакалі і ў выніку дачакаліся! Толькі, божа, на могілках. Не дачакаліся старыя жыхары 15 кватэр са з 45", — распавяла www.currenttime.tv Таццяна Міхалева.




Усе гэтыя гады ўлады не прызнавалі дом аварыйным. Жыхары пісалі дэпутатам Дзярждумы, губернатару, прэзідэнту і ва ўсе наглядныя органы, але атрымлівалі стандартны адказ — дом не аварыйны, у ім можна жыць. Хоць жыхары сцвярджаюць адваротнае.

"І сцены дрыжалі, і вада лілася, і столь вось 23 гады як "бегла", так і бяжыць", — распавядае Алена Паўльс.

 

Кватэра Максіма Луткова знаходзіцца праз сценку ад разбуранага пад'езда. Тонкая перагародка пастаянна прамярзае зімой, працякае вясной і восенню, а летам пакрываецца грыбком. Аднак фармальна, згодна з паперамі, жыллё Луткова ад выбуху не пацярпела. Пасля Магнітагорскай трагедыі Максім спачувае жыхарам пад'ездаў, якія ўлады прызналі прыдатнымі для жыцця. Мужчына, які пражыў у паўразбураным доме шмат гадоў, упэўнены: у жыхароў дома ў Магнітагорску могуць быць праблемы.

 

"Мы пражылі тут, груба кажучы, 25 гадоў, і мы разумеем, што гэта такое. Пастаянны працёк труб, пастаянны працёк даху, таму што дом будзе рухацца, стаякі будуць зрушвацца. Усё гэта будзе зрушвацца, таму што пасля выбуху ў любым выпадку парушылася геаметрыя дома. Пастаянная цвіль, прамярзанне сцен", — распавядае Максім Луткоў.

Зараз усе думкі жыхароў шматпакутнага дома ў Верасоўцы занятыя хуткім пераездам. Праз 23 гады пасля выбуху газу ўлады нарэшце вырашылі дэмантаваць разбураны пад'езд, пры гэтым не збіраліся рассяляць жыхароў ацалелых пад'ездаў. Але Следчы камітэт знайшоў у гэтым парушэнне закона і распачаў крымінальную справу паводле артыкулаў "Халатнасць" і "Перавышэнне службовых паўнамоцтваў". У абласным бюджэце тут жа знайшліся 100 мільёнаў рублёў, і ў канцы снежня 45 сем'яў атрымалі ключы ад новых кватэр.

 

Аднак іх стары дом, нягледзячы на ўсе разбурэння, зносіць ніхто не плануе. У наступным годзе тут хочуць зрабіць капітальны рамонт і перададуць шматпавярхоўку ў манеўраны фонд. Гэта значыць, што ў бліжэйшыя гады туды зноў могуць засяліцца людзі.

Паводле  www.currenttime.tv



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: