Наступным прэзідэнтам Расіі будзе татарын?

На форумах расійскіх татараў набывае папулярнасць думка, што пераемнікам Пуціна на пасадзе прэзідэнта ў 2024 годзе будзе этнічны татарын.

Адпаведныя фантазіі грунтуюцца на вялікім працэнце прадстаўнікоў татарскага народу ў «вялікай» расійскай палітыцы. 

Нягледзячы на тое, што ў Расіі татары складаюць толькі 4,4 працэнта насельніцтва, сярод вышэйшых федэральных чыноўнікаў у працэнтных суадносінах іх можа быць нават больш, чым рускіх. Пры гэтым яны займаюць вельмі высокія пасады. У гэтым клубе, да прыкладу, былы міністр эканамічнага развіцця Улюкаеў, былы міністр маёмасных адносін Газізулін, старшыня Цэнтрабанку Расіі Набіуліна, прэзідэнт Акадэміі ваенных навук Гарэеў, намеснік мэра Масквы Марат Хуснулін і гэтак далей. 

Спрыяе запыту на татарскага кандыдата і папулярная тэндэнцыя — лічыць часы Залатой Арды ледзь не лепшым перыядам у гісторыі Расіі. 

Самае цікавае, што ідэю татарскага прэзідэнта падтрымлівае шмат расійскіх патрыётаў — аматараў версіі, што ўся цяперашняя расійская эліта складаецца з яўрэяў і масонаў.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: