Расія. Распусцяць «Адзіную Расію»?

Расійскую праўладную партыю «Адзіная Расія» могуць разагнаць.

Фота "Ведомости"

Такога меркавання прытрымліваецца ўсё больш расійскіх экспертаў. На іх думку, падзенне рэйтынгу кіруючай у Расіі партыі з-за пенсійнай рэформы і іншых негатыўных фактараў ужо не спыніць.

Нагадаем, што цяпер папулярнасць «Адзінай Расіі»  б’е ўсе антырэкорды. На сёння яе падтрымлівае толькі 30 працэнтаў электарату.

Выхад для ўлады бачыцца ў тым, каб паступова спісаць «мядзведзяў» ва ўтыль і заняцца стварэннем новай «партыі ўлады».

Новая апора кіруючай эліты, як лічыць экспертная супольнасць, будзе фармавацца на базе руху «Грамадскі народны фронт» і «сацыяльных ліфтаў» Адміністрацыі прэзідэнта. Пры гэтым, паводле тых самых чутак, да прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева дадзены блок не будзе мець наўпроставых адносінаў.

Як вынік, уплыў і апаратная вага Мядзведзева будуць планава зніжацца, што ставіць крыж на яго шанцах стаць пераемнікам Пуціна. Хутчэй за ўсё, неўзабаве Мядзведзева чакае прызначэнне на ганаровую кіруючую пасаду ў адну з дзяржкарпарацый, а ў Крамлі пачнецца новая серыя вайны за ўладу.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць