Расія. Рашэнні анлайн-з’езду партыі — у жыццё!

Ва ўмовах каранціну палітыкі ва ўсім свеце спрабуюць наладзіць працу ў інтэрнэт-фармаце. Якасным прарывам у гэтай галіне мог стаць першы ў гісторыі анлайн-з’езд палітычнай партыі.

Фота www.kommersant.ru

Гаворка пра расійскую прадпрымальніцкую «Партыю росту», якая планавала сабрацца на форум яшчэ 21 сакавіка. Напярэдадні рашэннем федэральнай палітрады партыі з’езд быў адменены з-за эпідэміі.

Пазней узнікла ідэя правесці партыйны курултай у інтэрнэце. Для мерапрыемства нават была распрацаваная электронная сістэма галасавання на аснове тэхналогіі Blockchain. З яе дапамогай можна было б зрабіць таемнае галасаванне.

Аднак у выніку Міністэрства юстыцыі адмовіла ў правядзенні падобнага з’езду. Адмова матывуецца тым, што ў статуце партыі адсутнічаюць палажэнні, якія рэгулююць правядзенне з’езду «ў дыстанцыйным фармаце».

Зрэшты, забарона гэтага з’езду анлайн не азначае, што на ідэі партыйных анлайн-з’ездаў пастаўлены крыж. Відавочна, што калі партыі праз каранцін не будуць праводзіць справаздачна-выбарных мерапрыемстваў, яны страцяць легітымнасць, паступова паралізуючы ўвесь палітычны працэс. Хутчэй за ўсё, нейкія папраўкі наконт дазволу партыйных анлайн-з’ездаў будуць прымацца.

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: