Расія рэзка скарачае авіязносіны з усімі краінамі

Расія рэзка скарачае міжнародныя авіязносіны з усімі краінамі, каб стрымаць распаўсюд каронавіруса, паведаміла Росавіяцыя.
Выключэнне зроблена для рэйсаў з Масквы ў сталіцы іншых дзяржаў (альбо, як у выпадку з Турцыяй, — у найбуйнейшы горад), а таксама чартараў для вывазу расіян.

Раней у нядзелю агенцтва ТАСС спасылкай на Росавіяцыю паведаміла, што Расія абмяжоўвае палёты грамадзянскай авіяцыі ў Турцыю, Тайланд, В'етнам і Японію.

Пасажырскія рэйсы не адмененыя толькі ў найбуйнейшыя горада ці сталіцы гэтых краін — Токіо, Стамбул, Бангкок і Ханой.

Чартарныя рэйсы, на якіх вывозяць расіян, будуць па-ранейшаму ажыццяўляцца.

«23 сакавіка ўводзіцца часова абмежаванне на ажыццяўленне пасажырскіх авіяперавозак з тэрыторыі РФ на тэрыторыю замежных дзяржаў, у якіх па дадзеных Рoсспажыўнагляду па стане на 19 сакавіка выяўлены выпадкі захворвання новай каронавіруснай інфекцыі», —- гаворыцца ў тэлеграме Рoсавіяцыі, якая паступіла ў ТАСС.

Як паведамляецца, будуць, у прыватнасці, абмежаваныя палёты па курортных кірунках з рэгіёнаў. Лётаць можна будзе толькі з Масквы ў сталіцы Калумбіі, Дамініканы, Аргенціны, Камбоджы і на Багамы, Кубу і Мальдывы, а таксама ў Денпасар на востраве Балі ў Інданезіі.

Акрамя таго, палёты ў Кітай будуць зноў будуць скарочаныя. Застануцца толькі рэйсы Масква - Пекін.

bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: