Расія. «Саюз славянскіх сіл Русі» — цяпер афіцыйныя экстрэмісты

Суд прызнаў экстрэмісцкай арганізацыю «Саюз славянскіх сіл Русі». Яе ўдзельнікі адмаўляюць распад СССР і лічаць цяперашнюю ўлады РФ нелегітымнай

Фота: Аляксандр Петрасян / Коммерсантъ


Вярхоўны суд Комі прызнаў экстрэмісцкай грамадскую арганізацыю "Саюз славянскіх сіл Русі». Пра гэта паведамляецца на сайце суду, піша meduza.io.

Рашэнне ўступіла ў сілу 16 жніўня. Дзейнасць арганізацыі на тэрыторыі Расіі цяпер забароненая.

Як паведамляе выданне «Комиинформ», «Саюз славянскіх сіл Русі» забаронены па патрабаванні пракуратуры Комі. Ведамства заявіла, што паслядоўнікі арганізацыі заклікалі да гвалтоўных дзеянняў супраць габрэяў і прапагандавалі ідэі захопу ўлады. Як мінімум дваіх паслядоўнікаў «Саюза славянскіх сілаў Русь» з Комі раней асудзілі за распальванне нянавісці або заклікі да экстрэмізму.

«Саюз славянскіх сіл Русі» быў створаны ў 2010 годзе маскоўскім стаматолагам Сяргеем Тараскіным. Ён абвясціў сябе «врио президэнта СССР» і стаў прызначаць губернатараў і мэраў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Ідэалогія «Саюза славянскіх сіл Русі» заснавана на перакананні, што юрыдычна СССР не распадаўся, таму ўлада, што дзейнічае цяпер у Расіі, нелегітымная. Паводле дадзеных ФСБ, у 2018 годзе сябрамі арганізацыі лічыліся 150 тысяч чалавек.

У красавіку 2019 года суд у Екацярынбургу адправіў на прымусовае лячэнне чальца «Саюза славянскіх сіл Русі» Андрэя Злаказова. Ён называў сябе «кіраўніком Свярдлоўскай вобласці РСФСР» і, паводле дадзеных следства, патрабаваў ад дыслакаваных у рэгіёне войскаў арганізаваць абарону супраць цяперашняй улады.

Зрэшты, у Расіі існуюць і іншыя рухі, чальцы якіх якіх адмаўляюць распад СССР.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!