Расія. Следства не прадставіла суду матэрыялы справы Івана Галунова — усё засакрэчана

Следства адмовілася прадставіць суду матэрыялы справы Івана Галунова. Яны ўсе засакрэчаныя.

Следства адмовілася прадставіць суду матэрыялы крымінальнай справы, паводле якой быў затрыманы карэспандэнт «Медузы» Іван Галуноў, паведамляе meduza.io.

Падставай для адмовы стала тое, што дакументы па справе засакрэчаныя. «Засакрэчаная ўся крымінальная справа, ад вокладкі да апошняй старонкі, без тлумачэння прычын», — цытуе «МБХ медыя» адваката журналіста Сяргея Бадамшына.

Раней адвакат казаў, што засакрэчана толькі частка дакументаў.

Басманны суд Масквы запатрабаваў матэрыялы справы пасля таго, як адвакат Галунова падаў скаргу на зацягванне праверкі ў дачыненні да паліцэйскіх, якія затрымлівалі журналіста.

У сваім фэйсбуку Ілля Галуноў пракаментаваў гэта рашэнне:

Паліцыянты збіваюць затрыманых? Падкідваюць ім наркотыкі? Фальсіфікуюць доказы? Дык вось, гэта ўсё з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай.

Сёння ў судзе следчы распавёў, што пасля папярэдняга пасяджэння суда было прынята рашэнне засакрэціць усю крымінальную справа цалкам, з-за наяўнасці дзяржаўнай таямніцы.

А заадно даведаўся, што праз два дні пасля падачы скаргі на бяздзейнасць следства, расследаванне было падоўжанае на 8 месяцаў.

Калі следства не здольнае ўсталяваць ісціну па справе, верагодна, трэба заняцца грамадскім расследаваннем гэтай гісторыі”.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: