Расія. Стаханаўцы-камікадзэ

Новы раўнд перамоваў паміж Масквой і Токіа наконт лёсу Курылаў выклікаў цікавасць у тым ліку сярод аматараў альтэрнатыўнай гісторыі.

Фота pikabu.ru

У іх асяроддзі ўзгадалі, што пасля паразы імперскай Японіі ў Другой сусветнай вайне гучалі ідэі сумеснай акупацыі астравоў саюзнікамі (не толькі амерыканцамі). Планавалася нават высадка дэсанту Чырвонай Арміі на астравы, але ў апошні момант Сталін пайшоў на саступкі ЗША.

А што, калі б сумесная акупацыя Японіі сапраўды адбылася? У такім выпадку, як лічаць альтэрнатыўныя гісторыкі, Японія была б падзеленая, як Германія ці Карэя. Хутчэй за ўсё, на востраве Хакайда была б абвешчана Японская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (ЯНДР) са сталіцай у Сапара.

Улічваючы ўсе вядомыя забабоны японцаў — аскеза, адданасць начальству, фанатызм, — гэта быў бы беспрэцэдэнтны сацыяльны эксперымент. На яго фоне цяперашняя КНДР выглядала б «сацыялізмам з чалавечым тварам».

Ёсць нават фантазіі наконт руху камікадзэ-стаханаўцаў і чырвоных самураяў. Нягледзячы на фантастычны характар такіх гістарычных канцэптаў, у іх ёсць рэальны прататып. Пасля вайны ў Паўднёвым Сахаліне, які да 1945 года належаў Японіі, многія мясцовыя этнічныя японцы сталі фанатычнымі сталіністамі.

Паводле расійскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: