Расія. Суд выпусціў акцёра Паўла Усцінава з СІЗА

Маскоўскі гарадскі суд адпусціў з СІЗА акцёра Паўла Усцінава, асуджанага па справе пра вывіх пляча росгвардэйца.

Фота ТАСС

Суддзя Маскоўскага гарадскога суда Юлія Манеркіна пастанавіла адпусціць акцёра Паўла Усцінава, асуджанага па артыкуле аб нападзе на росгвардэйца пасля затрымання на пратэстнай акцыі 3 жніўня, з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе карэспандэнт «Медузы».

Такім чынам суд задаволіў заяву пракуратуры. "Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі не аспрэчвае даказанасць віны Усцінава і правільнасць кваліфікацыі яго дзеянняў, аднак мяркуе ў той жа час, што прысуд падлягае змяненню ў сувязі з несправядлівасцю прызначанага яму пакарання з прычыны яго празмернай суровасці", — заявіў афіцыйны прадстаўнік пракуратуры, адзначае ВВС.

Павел Усцінаў знаходзіўся ў СІЗА з 5 жніўня. Пад падпіскай аб нявыездзе ён будзе да 26 верасня, калі Маскоўскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыю на прысуд.

Акцёра Паўла Усцінава прызналі вінаватым у тым, што, па версіі следства, ён пры затрыманні справакаваў вывіх пляча у байца Росгвардыі. Сам Усцінаў заявіў, што не супраціўляўся пры затрыманні, — і гэта пацвярджаецца відэазапісамі. Суд пагадзіўся разгледзець толькі запісы, якія былі прадастаўленыя бокам абвінавачвання.

Пра тое, што Усцінаву трэба было "максімум даць год умоўна", у чацвер таксама заявіў кіраўнік Росгвардыі Віктар Золатаў. Аднак сваякі Усцінава з такой пазіцыяй не згодныя. "Пры ўсёй павазе да гэтага чалавека [Віктара Золатава], тут я з ім не пагаджуся, таму што ў нас ёсць усе доказы, што Павел невінаваты. А навошта невінаватаму чалавеку адзін год умоўна? Мы будзем змагацца [за поўнае вызваленне]", — заявіла сястра Паўла Усуінава Юлія.

Акцёра адпусцілі, нягледзячы на тое, што раней Цвярскі суд прызначыў яму 3,5 гады калоніі.

Падчас слуханняў у Масгарсудзе па змене меры стрымання Усцінаву стала вядома, што на яго выдала станоўчую характарыстыку Росгвардыя, у якой ён раней служыў і супрацоўніку якой, па версіі следства, вывіхнуў плячо падчас затрымання на акцыі пратэсту 3 жніўня, адзначае ВВС.

 Паводле

www.bbc.com, meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: