Расія. Трансгендарам забароняць не толькі заключаць шлюбы, але і мяняць пол у дакументах?

Савет Федэрацый РФ падрыхтаваў законапраект, згодна з якім трансгендарам хочуць забараніць не толькі заключаць шлюбы, але і мяняць пол у дакументах.

Фота Depositphotos / kulichok


Што прыдумалі ў Савеце Федэрацыі?

Трансгендарным людзям у Расіі хочуць забараніць уступаць у шлюбы. А парам, у якіх адзін з партнёраў — трансгендар, стане складаней усынаўляць дзяцей.

Менавіта пра гэта заявілі прадстаўнікі Алены Мізулінай, якая з групай іншых сенатараў у расійскім Савеце Федэрацый распрацавала законапраект «у мэтах умацавання інстытута сям'і».

Калі гэты законапраект будзе прыняты ў цяперашняй рэдакцыі, трансгендарные людзі наогул не змогуць змяніць пол у дакументах — гэта значыць, не здолеюць здзейсніць юрыдычны трансгендарны пераход.

Зрэшты, трансгендарны пераход хочуць забараніць не цалкам. Медыцынскія змены (а таксама любыя іншыя дзеянні з целам) будуць па-ранейшаму законнымі, але вось зрабіць нешта з дакументамі стане складана.

На думку праваабарончай арганізацыі "Праект прававой дапамогі трансгендарным людзям», прыняцце законапраекта ў яго бягучай рэдакцыі наогул заблакуе магчымасць змены дакументаў трансгендарнымі людзьмі". А гэта закрые шмат для каго магчымасць пабрацца шлюбам. Напрыклад, калі трансгендарны мужчына вырашыць пабрацца шлюбам з жанчынай, яму змогуць у гэтым адмовіць, таму што ў яго пасведчанні аб нараджэнні будзе ўказаны біялагічны жаночы пол.

Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: