Расія. У беларусаў будзе малодшы брат?

У сям’і ўсходніх славян беларусы чамусьці традыцыйна лічацца «малодшым братам» адносна рускіх і ўкраінцаў. 

Паморы. Пачатак XX стагоддзя


Для тых, хто мае на гэты конт комплексы, ёсць добрая навіна. Магчыма, бліжэйшым часам клуб усходніх славян папоўніцца яшчэ адным народам — малаколькаснейшым за беларусаў.

Гаворка пра памораў — самабытную этнаграфічную і рэлігійную групу насельніцтва на Белым моры.

На мінулым тыдні адна з груповак расійскіх дысідэнтаў заявіла, што рыхтуе запыт да ўладаў Архангельскай вобласці з мэтай арганізацыі навуковых даследаванняў сярод памораў. Прадметам даследаванняў павінна стаць пытанне, ці з’яўляюцца паморы асобным этнасам.

Акрамя таго, на думку дэмакратаў, трэба правесці апытанне: ці жадаюць самі паморы афіцыйнага прызнання ў якасці этнасу? Калі паморы пажадаюць стаць асобным народам, як лічаць ініцыятары, яны павінны атрымаць льготы і гарантыі, якія маюць карэнныя малалікія народы Поўначы.

Ідэя не спадабалася ні навукоўцам, ні чыноўнікам. Першыя кажуць, што паморы — адна з формаў ідэнтычнасці рускага насельніцтва. Другія баяцца, што ўслед за паморамі стаць асобнай ад рускіх нацыяй абавязкова паспрабуюць казакі.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-11-30 22:09:56
Паморская Народная Рэспубліка?
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: