Расія. У ЦВК падалі дакументы наконт рэферэндуму аб пенсійнай рэформе

У ЦВК РФ былі пададзеныя дакументы для правядзення рэферэндуму аб пенсійнай рэформе.


ЦВК Расіі атрымаў апавяшчэнне аб магчымым правядзенні рэферэндуму па пытанні аб змяненні пенсійнага заканадаўства, паведаміла сакратар Цэнтрвыбаркама Мая Грышына. Дакументы раней накіравала ў Мосгорвыбаркам КПРФ.

Дата пасяджэння, на якім ЦВК павінен разгледзець пытанне аб правядзенні рэферэндуму, пакуль не прызначаная, сказала Грышына. Па законе, ЦВК павінен разгледзець апавяшчэнне аб правядзенні рэферэндуму на працягу 10 дзён пасля яго паступлення.

КПРФ плануе вынесці на рэферэндум адно пытанне: «Ці згодныя вы з тым, што ў Расійскай Федэрацыі ўзрост, які дае права на прызначэнне страхавой пенсіі па старасці, павышацца не павінен?».

Нагадаем, 19 ліпеня Дзярждума ў першым чытанні прыняла законапраект, які прадугледжвае паэтапнае павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію ў Расіі з 55 да 63 гадоў для жанчын і з 60 да 65 гадоў для мужчын. Дакумент падтрымалі толькі дэпутаты «Адзінай Расіі», іншыя фракцыі, у тым ліку КПРФ, галасавалі супраць.

Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!