Расія. У Валгаградзе адкрылі помнік Сталіну

У Валгаградзе мясцовае аддзяленне КПРФ адкрыла помнік Сталіну. Цырымонія была прымеркавана да 140-х угодкаў яго нараджэння.

Фота www.kavkaz-uzel.eu

Сталін, паводле афіцыйнай версіі, нарадзіўся 21 снежня 1879 года. Таму ў 2019 годзе сталіністы па ўсёй Расіі праводзяць мерапрыемствы ў гонар 140-годдзя нараджэння дыктатара.

Сёння, 20 снежня, бюст Сталіна быў усталяваны каля ўваходу ў будынак абкама КПРФ у Валгаградзе.

Фота www.kavkaz-uzel.eu

Перад цырымоніяй адкрыцца тры чалавекі зладзілі адзіночныя пікеты супраць адкрыцця помніка і нагадалі пра жахі сталінскіх рэпрэсіяў; паліцыя ім не перашкаджала.

Дарэчы, расійскі горад Валгаград насіў назву Сталінград з 1925 па 1961 год.


Паводле meduza.io, www.kavkaz-uzel.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: