Расія высылае дыпламатаў 23 краін

Расія ў пятніцу, 30 сакавіка, абвясціла персонамі нон грата дыпламатаў 23 краін свету ў адказ на высылку расійскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем былога шпіёна Сяргея Скрипаля. 



Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Расіі.

"30 сакавіка ў МЗС Расіі былі выкліканыя кіраўнікі дыпмісій Аўстраліі, Албаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі", — гаворыцца ў паведамленні.

Ім былі ўручаны ноты пратэсту і заяўлена, што расійскі бок аб'яўляе персонамі нон грата столькі ж супрацоўнікаў дыпустаноў гэтых краін, колькі расійскіх дыпламатаў яны выслалі.

"З улікам таго, што ў апошні момант да пералічаных краінам вырашылі далучыцца Бельгія, Венгрыя, Грузія і Чарнагорыя, Расія пакідае за сабой права на адпаведныя крокі па дадзеных дзяржавах", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама РФ абвясціла аб высылцы 13 украінскіх дыпламатаў.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!