Расія зачыніла ўезд 25 прадстаўнікам Вялікабрытаніі

У Маскве назвалі ўвядзенне санкцый у дачыненні да брытанскіх падданых адказам на абмежавальныя меры Лондана па справе Магніцкага.

Расія ўводзіць персанальныя санкцыі ў дачыненні да 25 прадстаўнікоў Вялікабрытаніі. Пра гэта ў суботу, 21 лістапада, паведамілі ў прэс-службе МЗС РФ.

Паводле яго даных, ім зачыняецца ўезд у краіну. Гэтая мера распачатая ў адказ на "недружалюбныя", на думку Масквы, дзеянні брытанскіх уладаў і "на аснове прынцыпу ўзаемнасці".

Санкцыі Лондана ў рамках "папраўкі Магніцкага"

Вялікабрытанія 6 ліпеня абвясціла аб увядзенні персанальных санкцый у дачыненні да 25 грамадзян РФ, якіх Лондан лічыць датычнымі да парушэння правоў чалавека. Яны прыняты ў рамках так званай "папраўкі Магніцкага" да закона аб санкцыях і барацьбе з адмываннем грошай, якая была адобрана Палатай абшчын брытанскага парламента ў траўні 2018 года.

Пад санкцыі падпалі, у прыватнасці, старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, намеснік генеральнага пракурора РФ Віктар Грынь, экс-намеснік кіраўніка МУС РФ Аляксей Анічын, суддзі, следчыя і супрацоўнікі МУС РФ, на думку брытанскіх уладаў, якія маюць дачыненне да смерці ў лістападзе 2009 года ў маскоўскім следчым ізалятары "Матроская цішыня" юрыста Hermitage Capital Сяргея Магніцкага.

Фігурантам спісу забаронены ўезд у Вялікабрытанію, іх актывы падлягаюць замарозцы.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: