Расія зноў адмовілася выдаць Украіне зняволеных Сянцова і Кольчанку

Намеснік міністра юстыцыі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Украіны Сяргей Петухоў паведаміў, што расійскае Міністэрства юстыцыі паўторна адмовіла ў выдачы асуджаных у Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку.

«Расія беспадстаўна адмовілася выдаць Сянцова і Кольчанку. Лічыць іх сваімі грамадзянамі», — напісаў намеснік міністра на сваёй старонцы ў Facebook.

У кастрычніку Масква ўжо адмаўлялася экстрадаваць на Украіну рэжысёра Алега Сянцова, якога у жніўні 2015 года прысудзілі ў Расіі да 20 гадоў калоніі па абвінавачванні ў арганізацыі тэрактаў у Крыме. Яго меркаваны саўдзельнік Аляксандр Кольчанка быў асуджаны на дзесяць гадоў зняволення.

Нагадаем, 25 мая адбыўся абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, асуджанай у Расіі на 22 гады за нібыта забойства расійскіх журналістаў пад Луганскам, на расіян Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ярафеева, асуджаных на 13 і 14 гадоў на Украіне. А ў чэрвені Уладзімір Пуцін памілаваў асуджаных у Расіі ўкраінцаў Генадзя Афанасьева і Юрыя Салашэнку, што зрабіла магчымым іх вяртанне на радзіму.

Паводле www.kommersant.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: