Расія. «Зорныя войны» — зброя русафобаў?

Не паспеў выйсці на экраны The Rise of Skywalker — новы эпізод славутай кінасагі «Зорныя войны», як расійскія патрыёты знайшлі ў ім каскад падтэкстаў і сэнсаў, якія накіраваныя супраць Расіі.


Перш за ўсё, звяртаецца ўвага, што праз усю эпапею праходзіць нянавісць да імперыі. 

«Гэта (непрыманне імперыі) — амерыканская ідэя, паколькі ЗША выраслі з бунту супраць Брытанскай імперыі, а ўзвысіліся ў супрацьстаянні з Германскай імперыяй і Савецкім Саюзам, які абвясцілі “імперыяй зла”», — піша патрыятычны сайт «Царград» і дадае: «Нянавісць да імперыі як да вялікага палітычнага, маральнага і эстэтычнага парадку ад пачатку была зашытая ў самую сутнасць коду амерыканізму»

Звяртаецца ўвага на тое, што працяг сагі, у якой імперыя адраджаецца, пачалі здымаць па слядах імперскай авантуры Пуціна ў Крыме. Гэта азначае, што, нібыта, мела месца замова на твор пра змагароў за свабоду, якія перамагаюць імперыю. 

Цяжка сказаць, наколькі гэтая версія заслугоўвае даверу. У тым ліку таму, што звычайны глядач ніякай палітыкі ў «Зорных войнах» не бачыць.

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: