Расія расплюшчвае вочы: усё менш расіян давяраюць тэлебачанню

Узровень даверу расіян да тэленавінаў упаў у два разы за шэсць гадоў, сведчаць дадзеныя лістападаўскага сацыялагічнага апытання "Лявада-Цэнтра".



dw.de


85% расіян даведваюцца аб навінах у краіне і свеце па тэлебачанні, аднак як крыніца інфармацыі яно выклікае ў іх усё менш даверу, паведамляе Бі-бі-сі.

Па дадзеных сацыёлагаў, чвэрць рэспандэнтаў (24%) аддае перавагу ў якасці крыніцы навін сябрам, родным і суседзям, кожны пяты (21%)  інтэрнэт-выданням, па 13%  сацсеткам, газетам і радыё.

Апытанне праводзілася сярод 1600 чалавек у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў Расіі.

Сацыёлагі "Лявада-Цэнтра" адзначылі, што навіны па тэлевізары часцей за ўсё прыцягваюць рэспандэнтаў з невысокім узроўнем даходаў і тых, хто не карыстаецца інтэрнэтам.

Інтэрнэт у якасці крыніцы інфармацыі выбіраюць расіяне з высокімі даходамі і актыўныя карыстальнікі глабальнай сеткі.

Пры гэтым узровень даверу да тэлебачання як крыніцы інфармацыі на працягу апошніх шасці гадоў пастаянна зніжаецца.

У 2009 годзе тэленавінам давяралі 79% апытаных, цяпер  усяго 41%.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: