Расія выплаціла 54,5 тысячы еўра кампенсацыі за незаконнае затрыманне апазіцыянераў

Апазіцыянеры Аляксей Навальны і Ілля Яшын атрымалі кампенсацыю ў памеры 54,5 тысячы еўра згодна з рашэннем Еўрапейскага суда па правах чалавека. Пастанову аб выплаце кампенсацый за парушэнні еўрапейскай канвенцыі пры іх затрыманні пасля мітынгу 5 снежня 2011 года ў Маскве ўступіла ў сілу 20 красавіка.



Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінюст Расіі, выплата была праведзена "ва ўстаноўленым парадку".

ЕСПЧ прызнаў, што былі парушаныя чатыры артыкулы Канвенцыі аб правах чалавека. Суд палічыў парушэннем права на свабоду сходаў тое, што паліцыя перашкодзіла спантаннаму шэсцю пасля дазволенага мітынгу. На думку ЕСПЧ, 100 чалавек не маглі прадстаўляць пагрозы грамадскаму парадку, а таксама не было неабходнасці дастаўляць затрыманых у аддзел паліцыі.

Акрамя таго, ЕСПЧ палічыў няправільным прыняцце пад увагу пры вынясенні рашэння толькі паказаньняў паліцыянтаў, пры гэтым запісы з камер відэаназірання вывучаны не былі. Тады суд вынес рашэнне пра 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Нарэшце, неправамернымі былі прызнаныя ўмовы ўтрымання Навальнага і Яшына (у камеры быў бетонны пол, адсутнічалі вокны, санвузел, мэбля і матрацы) і тое, што паліцэйскія замест трох гадзін, неабходных для складання пратаколаў, на працягу 6 гадзін перавозілі іх з аднаго аддзялення ў іншае.

Улічваючы ўсе парушэнні, ЕСПЧ 4 снежні 2014 года прысудзіў выплаціць ім кампенсацыю па 26 тысяч еўра кожнаму, Навальнаму  — дадаткова 2,5 тысячы еўра за выдаткі пры падачы скаргі. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 красавіка, суд абавязаў выплаціць кампенсацыю на працягу трох месяцаў.

5 снежня 2011года ў Маскве адбыўся мітынг, арганізаваны апазіцыйным рухам "Салідарнасць", супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму. У ім, па дадзеных маскоўскай паліцыі, бралі ўдзел каля 2 тысяч чалавек. Па заканчэнні ўзгодненай з уладамі акцыі ахоўнікі парадку папярэдзілі сабраных, што яны павінны разысціся.

Аднак некалькі дзесяткаў чалавек распачалі спробы арганізаваць шэсце. У выніку былі затрыманыя больш за 300 чалавек, у тым ліку Яшын і Навальны, якія, па інфармацыі праваахоўных органаў, "актыўна заклікалі да непадпарадкавання супрацоўнікам паліцыі".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: