Расія. Затрыманаму на Балотнай плошчы Еўрапейскі суд прысудзіў кампенсацыю

Еўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў расіяніну Яўгену Фрумкіну кампенсацыю ў 25 тысяч еўра, паведамляе echo.msk.ru.



Фота з сайта spring96.org


На думку суддзяў, расійскія ўлады парушылі яго права пры затрыманні падчас беспарадкаў на Балотнай плошчы 6 мая 2012 года. Як паведамляе РБК, у прыватнасці, было парушана права на асабістую недатыкальнасць і справядлівы суд.

Пасля затрымання Фрумкін без рашэння суда правёў ноч у паліцэйскім аддзяленні, а суд адмовіўся высветліць усе абставіны яго затрымання і дапытаць сведак.

Фрумкін звярнуўся ў Страсбург у канцы 2012 года. Нагодай стаў яго адміністрацыйны арышт падчас падзей на Балотнай плошчы 6 траўня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: