Расіяне спрабавалі вывезці з турэцкага гатэлю 14 рулонаў туалетнай паперы

Два чамаданы, напоўненыя «трафеямі» расіяне з Сургуту спрабавалі вывезці з гатэлю ў турэцкай Аланіі.  Авантура, аднак, не атрымалася. 

Сярод «рабункаў» апынуліся 14 рулонаў туалетнай паперы, 5 літраў лікёра «Бейліс», тапачкі, халаты, рушнікі, апельсіны і нават вырваныя з коранем расліны з саду. 

Аднак, планам вывезці рабункі не было наканавана здзейсніцца: персанал гатэлю на працягу тыдня сачыў за тым, як расіяне бяруць ды складаюць у валізы ўсё, што трапляецца ім на вока. 


У выніку, перад ад'ездам ахова прымусіла парачку адчыніць чамаданы і паказаць іх змесціва. Расіяне не ўдарылі тварам у бруд: лікёр быў разліты па пластыкавых бутэльках, апельсіны і яблыкі акуратна распакаваныя ў пакеты, халаты і рушнікі ляжалі зверху. Карэнне скрадзеных у садзе раслінаў было змочанае вадой і загорнутае ў цэлафан. 

Адміністрацыя гатэлют прымусіла рабаўнікоў аплаціць змесціва чамаданаў па рынкавым кошце і адпусціла іх на самалёт. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: