Расіяне высадзяцца на Месяцы

Прынамсі, так лічыць "Роскосмос" і Расійская акадэмія навук, паведамляе TUT.BY.

Расійскую базу на Месяцы плануецца разгарнуць між 2036 і 2040 гадамі. Аб гэтым кажацца ў праекце сумеснага паседжання "Роскосмоса" і савета Расійскай акадэміі навук па космасе.

Згодна з дакументам, у гэтыя ж тэрміны на палігоны даставяць буйныя грузы, а таксама будуць праводзіцца навуковыя эксперыменты. Аднак з-за чаго менавіта база будзе складацца, — не удакладняецца.

Аб тым, што Расія плануе стварыць на паверхні Месяца даўгатэрміновую базу з магчымасцю наведвання, кіраўнік "Роскосмоса" Дзмітры Рагозін заявіў у лістападзе. Больш за тое, па ягоных словах яна будзе амаль цалкам рабатызаванай.

У верасні ж Рагозін заявіў, што станцыя на Месяцы можа быць створаная сумесна з краінамі BRICS (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і Паўднёвая Афрыка), відавочна, у піку НАСА і Еўрапейскаму касмічнаму агенцтву

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: