Расійскага апазіцыянера Навальнага судзяць у аддзеле паліцыі (відэа)

Суд над Аляксеем Навальным па меры стрымання наладзілі прама ў аддзеле паліцыі ў Хімках, куды яго даставілі ў нядзелю, 17 студзеня, пасля затрымання ў аэрапорце Шарамецева. Адвакату палітыка Вользе Міхайлавай паведамілі пра гэта за некалькі хвілін да паседжання.
Аляксей Навальны (Фота: Мсціслаў Чарноў / AP)

Аляксей Навальны (Фота: Мсціслаў Чарноў / AP)

Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш выклала відэа з аддзела паліцыі, на якім палітык пракаментаваў тое, што адбываецца. «Чаму пасяджэнне адбываецца ў паліцыі? Я не разумею. Чаму нікога не апавясцілі, чаму не далі ніякай позвы? <...> Проста дэманстратыўна разарвалі і выкінулі на сметнік Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Гэта немагчыма — тое, што адбываецца тут. Гэта проста найвышэйшай ступені беззаконне».



Да пасяджэння суда да Навальнага не пускалі адвакатаў. Ён не мог з імі пабачыцца каля 15 гадзін. Абаронцы спрабавалі трапіць да Навальнага ўсю ноч, але іх не прапускалі ў аддзел паліцыі. Як распавёў юрыст Фонда барацьбы з карупцыяй Вячаслаў Гімадзі, яму паведамілі, што Навальны спіць. Першапачаткова паліцэйскія заяўлялі, што пусцяць адвакатаў у дзевяць раніцы, але ў выніку гэта адбылося толькі каля 11 гадзін — у аддзел паліцыі прайшлі адвакаты Вольга Міхайлава і Вадзім Кобзеў.

Суд па меры стрымання тычыцца справы «Іў Рашэ», па якім Навальны быў асуджаны на 3,5 года ўмоўна. ФСВП патрабуе замяніць умоўны тэрмін на рэальны, сцвярджаючы, што Навальны не выконваў абавязацельствы ўмоўна асуджанага і ўхіляўся ад кантролю выканаўчай інспекцыі. Пасяджэнне суда па заяве ФСВП прызначана на 29 студзеня. Адвакат Вольга Міхайлава патлумачыла: калі суд падтрымае прэтэнзіі ФСВП, Навальнаму прызначаць рэальны тэрмін у 3,5 года за вылікам тэрміну, праведзенага пад хатнім арыштам (Навальны правёў пад хатнім арыштам па гэтай справе 10 месяцаў).

Заходнія краіны заклікалі неадкладна вызваліць Навальнага. З такімі заявамі выступілі дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, а таксама будучы дарадца па нацбяспецы ў адміністрацыі Джо Байдэна Джэйк Саліван. Затрыманне Навальнага асудзілі Канада, Вялікабрытанія і многія краіны Еўрасаюза.

Акрамя Навальнага, 17 студзеня затрымалі 68 чалавек. У Маскве затрыманы 61 чалавек — траіх з іх пакінулі ў аддзеле паліцыі на ноч, астатніх адпусцілі альбо пасля складання пратаколу аб непадпарадкаванні паліцыянтам, альбо наогул без пратаколу. Да траіх затрыманы ужывалі сілу, двое з іх шпіталізаваны. У Санкт-Пецярбургу затрымалі сем чалавек, іх усіх у выніку адпусцілі.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: