Расійскага апазіцыянера Навальнага вінавацяць у збіцці паліцэйскіх

Зранку да Аляксея Навальнага дадому прыйшлі супрацоўнікі паліцыі. Пра гэта галоўны расійскі апазіцыянер паведаміў у сваім твітэры. 
Згодна словам Навальнага у адносінах да яго вядзецца праверка па факце «збіцця паліцыянтаў». Праваахоўныя органы ўручылі яму дзве павесткі ў Следчы камітэт.

Першапачаткова ў СМІ з'явілася інфармацыя, маўляў, у Навальнага праводзіцца вобшук, але пазней журналісты «адыгралі назад»: гаворка ўсяго толькі пра ўручаныя павесткі.

Справа са «збіццём паліцыянтаў» тычыцца гісторыі з вулічнай акцыяй «Забастоўка выбарцаў». Тады Навальны быў затрыманы паліцыяй на Цвярской вуліцы ў Маскве.


Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!