Расійскага палітыка Аляксея Навальнага затрымалі падчас вулічнай прабежкі

Паліцыя Масквы затрымала Аляксея навальнага каля ягонага дома. Аб гэтым апазіцыйны палітык паведаміў у Інстаграме.
Навальны распавёў, што яго затрымаў атрад АМАПу,, калі ён выйшаў з дому на ранішнюю прабежку. Зараз ён знаходзіцца ў аддзеле паліцыі па Данілоўскаму раёну Масквы. Палітыка затрымалі ў дзень народзінаў ягонай жонкі Юліі. 


Як паведамляе адвакат Вольна Міхайлава, Аляксея Навальнага затрымалі за паўторнае парушэнне правілаў арганізацыі мітынгу.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: