Расійскаму сенатару выставілі абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах

Следчы камітэт Расіі прад'явіў сенатару ад Карачаева-Чаркесіі Рауфу Арашукаву абвінавачванні па трох артыкулах КК РФ, у тым ліку ў арганізацыі злачыннай супольнасці і забойстве.
ТАСС

ТАСС

Па версіі следства, Рауф Арашукаў мае дачыненне да забойства актывіста моладзевага руху «Адыге-Хасэ» Аслана Жукава і дарадцы былога кіраўніка Карачаева-Чаркескай рэспублікі Фраля Шабзухава. Таксама сенатара абвінавачваюць у ціску на сведку забойства Жукава.

Следчыя дапытваюць Рауфа Арашукава ў якасці абвінавачанага. На час допыту сенатару прадаставілі перакладчыка, паколькі Арашукаў заявіў, што не валодае рускай мовай у дастатковай меры.

Бацьку сенатара Рауля Арашукава падазраюць у стварэнні злачыннай супольнасці і махлярстве ў асабліва буйным памеры. Следства лічыць, што ён звязаны з крадзяжом прыроднага газу ў кампаніі «Газпром» на суму больш за 30 мільярдаў расійскіх рублёў.

30 студзеня сенатар Рауф Арашукаў быў затрыманы прама ў зале пасяджэнняў Савета Федэрацыі пасля таго, як парламентарыі па просьбе Генпракуратуры пазбавілі яго недатыкальнасці. Бацьку сенатара Рауля Арашукава затрымалі ў той жа дзень у адным з офісаў «Газпрама» у Пецярбургу.

meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: