Расійскі СК адмовіўся ўзбудзіць крымінальную справу з-за знікнення 27 жыхароў Чачні

Суд ў Есентуках прызнаў гэтую адмову законнай.
"Дзеянні следчага прызнаныя судом законнымі і абгрунтаванымі" — цытуе прэс-службу суду "Інтэрфакс" 14 снежня.

Скаргу на дзеянні СК падала расійская "Новая газета".

Чытайце таксама: Зелімха Яндарбі - паэт з аўтаматам.


У ліпені 2017 года "Новая газета" паведаміла, што ў студзені ў Грозным былі забітыя 27 чалавек, затрыманых падчас рэйдаў пасля нападу на паліцэйскіх у снежні 2016. Улады Чачні назвалі публікацыю хлуснёй. Пазней СМІ напісалі аб ціску на родных забітых.

Паводле meduza.io.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!