Расійскі «закрыты інтэрнэт» будзе гатовы праз два гады

Узброеныя сілы Расіі прыступілі да стварэння «закрытага інтэрнэту».
Пра гэта піша onliner.by са спасылкай на «Известия».

Першы этап работ завершыцца да канца 2019-га, а цалкам сістэма будзе гатовая праз два гады. Афіцыйна зачыненая сістэма абмену лічбавай інфармацыяй мае назву «мультысэрвісная транспартная сетка сувязі» (МТСС).

Сістэма атрымае ўласны пошукавік, а для яе незалежнага функцыянавання ваенныя пракладуць валаконна-аптычны кабель праз Арктыку. На думку экспертаў, вопыт стварэння такой сістэмы спатрэбіцца пры фарміраванні нацыянальнай сеткі, паведамляе выданне.

Не выключана, што ваенная сетка абмену інфармацыяй у будучыні можа стаць сегментам суверэннага расійскага інтэрнэту. Дарэчы, у Расеі ўжо ёсць моцная грамадзянская інфраструктура сувязі, і пры неабходнасці яе можна «замкнуць на сябе», адзначаюць эксперты.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!