Расійскі журналіст Сяргей Пархоменка: Пуцін цяпер ходзіць па свеце з пячаткай «Забойца» на лбе

Вядомы расійскі аглядальнік Сяргей Пархоменка ў эфіры «Рэха Масквы» выказаўся пра Ўладзіміра Пуціна, Аляксея Навальнага і нагнятання сітуацыі на мяжы з Украінай.
— Я лічу, што чарговы крызіс з Украінай, ціск на Украіну і перанос не толькі грамадскай увагі ў Расіі, але і міжнародную ўвагу на магчымае распальванне новага гарачага канфлікту з Украінай ёсць нішто іншае, як спроба выйсці з вельмі цяжкай сітуацыі ў супрацьстаянні з Навальным, у якую трапіў асабіста Уладзімір Пуцін і бліжэйшыя яго паплечнікі, — распавёў Сяргей Пархоменка. — Пуцін выклапатаў званне забойцы менавіта цяпер, менавіта ў сувязі з Навальным.

Не пасля таго, як адбыўся замах у Лондане на Аляксандра Літвіненку, і ён быў забіты палоніем; не пасля таго, як у некалькіх сотнях метраў ад Крамля быў забіты Барыс Нямцоў; не пасля таго, як з выкарыстаннем «Навічка» быў здзейснены замах на людзей на тэрыторыі Вялікабрытаніі, а вось цяпер менавіта Навальны сваёй дзейнасцю давёў сітуацыю да таго, што Пуцін цяпер ходзіць па свеце з пячаткай «Забойца» на лбе.

Гэта непрыемная сітуацыя, гэта новая для яго сітуацыя. Гэта не тая рэпутацыя, якой ён шукаў. Яму патрэбна рэпутацыя міратворца, яму патрэбна рэпутацыя збавіцеля чалавецтва ад розныя складаных, канфліктных абставінаў.

Ён для гэтага ўлез у Сірыю, ён для гэтага, такім чынам, кіраваў канфліктам паміж Арменіяй і Азербайджанам з нагоды Карабаха. Яму важна вось гэта.

І ён такім спосабам спрабуе пазбавіцца ад рэпутацыі агрэсара і парушальніка міжнародных законаў, якую ён атрымаў пасля анэксіі Крыма і пасля таго, як Крым апынуўся далучаны да Расіі насуперак міжнароднаму заканадаўству, насуперак пастановам рознага кшталту аўтарытэтных міжнародных арганізацый і гэтак далей.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: