Расійскіх алігархаў у Брытаніі папросяць растлумачыць паходжанне багацця

Улады Вялікабрытаніі маюць намер пачаць сур'ёзную барацьбу з незаконнымі накапленнямі расійскіх алігархаў, якія пражываюць на брытанскіх выспах, і карупцыяй. 
Бэн Уолес

Бэн Уолес



«Уся моц ўрада» абрынецца на карумпаваных палітыкаў і замежных злачынцаў, якія выкарыстоўваюць Вялікабрытанію як прытулак, сказаў у інтэрв'ю газеце Times міністр па пытаннях бяспекі Бэн Уолес.

«Калі мы дабяромся да вас, мы прыйдзем за вамі, за вашымі актывамі, і мы моцна ўскладнім вам жыццё», — папярэдзіў міністр.

На днях у Брытаніі ўступіў у сілу закон "Ордэр на багацце невыразнага паходжання": ён дазваляе замарозіць актывы коштам ад 50 тысяч фунтаў і пачаць расследаванне ў выпадку, калі іх ўладальнік не можа растлумачыць, на якіх законных падставах яны былі атрыманы. Па дадзеных Times, улады ўжо вызначылі дзясяткі мэтаў для расследавання.

Пад пільную ўвагу трапяць і прадстаўнікі заканадаўчай улады. Тым з іх, хто «раптам купляе раскошны таўнхаус у цэнтры Лондана», прыйдзецца растлумачыць, якім чынам яны за яго заплацілі, паабяцаў Уолес.

Паводле рускай службы Бі-бі-сі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: