Расійскія хакеры тры гады атакуюць журналістаў па ўсім свеце — СМІ

Група кібершпіянажу Fancy Bear, якую звязваюць з працай на Расію, спрабавала ўзламаць паштовыя акаўнты не менш за 200 журналістаў па ўсім свеце.

Фота: твц.рф

Пра гэта гаворыцца ў расследаванні агенцтва “The Associated Press”.

"The Associated Press” усталявала, што Лабкоў (расійскі журналіст Павел Лабкоў. — Рэд.) стаў мішэнню хакерскай групы, вядомай як Fancy Bear, у сакавіку 2015 года... Ён быў адным з па меншай меры 200 журналістаў, выдаўцоў і блогераў, якія сталі аб'ектамі нападаў гэтай групы яшчэ з сярэдзіны 2014 года і да нядаўняй (кібератакі. — Рэд.), якія адбыліся некалькі месяцаў таму", — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, каля 50 журналістаў працавалі ў выданні “The New York Times”. Яшчэ 50 чалавек былі або замежнымі карэспандэнтамі ў Маскве, або расійскімі журналістамі. Іншыя — вядомыя дзеячы СМІ ва Украіне, Малдове, краінах Прыбалтыкі ці ў Вашынгтоне.

Агенцтва адзначае, што Fancy Bear атакавала больш за 30 медыяў ва Украіне, сярод якіх шмат журналістаў “Kyiv Post” і іншых СМІ, якія асвятлялі канфлікт на ўсходзе Украіны з удзелам сепаратыстаў, што падтрымліваюцца Расіяй.

Раней Федэральнае бюро расследаванняў ЗША хавала інфармацыю аб расійскіх хакерскіх атаках ад афіцыйных асоб, пошту якіх спрабавалі ўзламаць.

Паводле дадзеных журналістаў АР, ФБР мела інфармацыю пра каля 80 спробах узлому паштовых скрынь хакерамі, якіх звязваюць з Крамлём, але паведаміў пра іх толькі некалькім кліентам амерыканскіх паштовых сервісаў.

 korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!