Расія захапіла ўкраінскія караблі. Парашэнка падтрымаў увядзенне ваеннага становішча

Расійскія суда адкрылі агонь па адным з украінскіх караблёў падчас выхаду з Керчанскага праліва. Сярод украінскіх матросаў ёсць параненыя. Украінскія караблі страляюць у адказ.

uanova.net

uanova.net



Пра гэта паведаміла прэс-служба Ваенна-марскіх сіл Украіны.

«Пасля выхаду з 12-мільнай зоны катэры ПС (Памежнай службы — рэд.) ФСБ РФ адкрылі агонь па карабельнай групе Ваенна-Марскіх Сіл ПС Украіны. Пашкоджаны малы браніраваны артылерыйскі катэр «Бердзянск». Катэр страціў ход, ёсць паранены. Зброя ўжываецца на паражэнне», — гаворыцца ў паведамленні.

У каментары Грамадскаму прадстаўнік ВМС Украіны Алег Чалік заявіў, што ўкраінскія суда вядуць агонь.

Раней у ВМС заявілі, што ўкраінскія суда пачалі выходзіць з Керчанскага праліва, але расейскія караблі гналі іх і пагражалі ўжыць зброю.

Раніцай 25 лістапада ўкраінскія караблі і рэйдавы буксір планава ішлі з порта Адэсы ў порт Марыўпаля. Падчас гэтай задачы расійскае судна пратараніла ўкраінскі буксір і пашкодзіла яго. З экіпажа ніхто не пацярпеў.

Са свайго боку Расія заявіла, што ўкраінскія караблі нібыта парушылі тэрытарыяльныя вады Расіі і ўвайшлі ў закрытую акваторыю. Акрамя таго, Украіна нібыта не падала заяўку на праходжанне Керчанскага праліва.

Украіна звернецца ў Савет бяспекі ААН у сувязі з дзеяннямі расійскіх пагранічных караблёў у дачыненні да групы ўкраінскіх судоў у Чорным і Азоўскім морах, паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка.

«Па даручэнні прэзідэнта неадкладна звяртаемся ў Савет бяспекі ААН», — напісаў Ельчанка ў твітэры.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў размясціў у твітары відэа тарану.

Асцярожна: ненарматыўная лексіка!




ВМС Украіны паведамляе, што колькасць параненых вайскоўцаў узрасла да шасці. Па непацверджанай інфармацыі, двое з іх у цяжкім стане.

Пад пасольствам РФ у Кіеве сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Яны прынеслі не толькі шыны, але і папяровыя караблікі.




ФСБ Расіі пацвердзіла абстрэл і затрыманне ўкраінскіх караблёў у Керчанскай затоцы. Пра гэта паведамляе interfax.ru.

Кіраўнік Генштаба Віктар Мужэнка на пасяджэнні Рады нацбяспекі і абароны заявіў, што на трох захопленых караблях было 23 марака. Шэсць з іх параненыя ў выніку абстрэлу.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што падтрымлівае прапанову Ваеннага камітэта аб увядзенні ваеннага становішча з-за нападу на ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве, перадае hromadske.ua

Пра гэта Парашэнка заявіў падчас пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.


«Прымаю рашэнне падтрымаць прапанову ваеннага камітэта, вынесці на пасяджэнне СНБА адпаведнае рашэнне і звярнуцца з ім у Вярхоўную Раду», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка падкрэсліў, што гэта рашэнне не азначае, што Украіна плануе весці наступальныя дзеянні.

«Гэта рашэнне не прадугледжвае неадкладнай мабілізацыі. Праведзена будзе праца з рэзервамі першай чаргі», — дадаў Парашэнка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-11-26 11:37:24
"Расійскія суда... ўкраінскія суда..." Не "суда" і не туда, а СУДНЫ.